Template:Appeal/Projects/be

Revision as of 02:11, 9 December 2011 by Jsoby (talk | contribs) (Robot: Automated text replacement (-450 +470))

У Google, напэўна, ужо каля мільёна сервераў. Yahoo наймае прыблізна 13 тысяч працаўнікоў. У нас ёсць 679 сервераў і працуе 95 чалавек.

Сайты із серыі Вікіпедыя уваходзяць у пяцёрку найчасцей наведваемых сайтаў сеткі, з колькасцю наведнікаў каля 470 мільёнаў і мільярдам праглядаў штомесяца.

Камерцыя - гэта нармальна. Рэклама - не парок. Але не тут, не ў Вікімедыя.

Wikimedia - гэта нешта незвычайнае. Штосьці накшталт бібліатэкі ці грамадскага парка. Нешта падобнае на храм розума. Вікіпедыя - гэта месца, дзе можна разважаць, вучыцца, дзяліцца ведамі з іншымі.

Калі я засноўваў Арганізацыю Вікіпедыа, я мог бы зрабіць яе камерцыйнай установай з рэкламнымі банерамі, але я зрабіў інакш. Мы цяжка прайцавалі усе гэтыя годы, каб захаваць яе першапачатковую стрыманасць і строгасць. Мы выконваем нашу місію, а рэкламу пакідаем іншым.

Калі б кожны, хто зараз гэта чытае, ахвяраваў $5, наша кампанія па збору сродкаў не займала б больш за адзін дзень штогод. Але не ў кожнага ёсць магчамасць ці жаданне. І гэта нармальна. Кожны год менавіта дастаткова людзей робяць унёсак у наш фонд.

Сёлета, калі ласка, падумайце аб узносе пяці даляраў, дзесяці еўра, тысячы ен ці любой іншай сумы для падтрымкі ўжо створаных і далейшых праектаў Вікіпедыі.

Дзякую,

Jimmy Wales
Заснавальнік Вікіпедыі.